20 студзеня, у чарговы беларускамоўны чацвер, адбылася вандроўка «Мая родная Беларусь», у якой  прынялі ўдзел вучні 6 «А» класа.

Падарожнічаць заўсёды цікава і весела, асабліва калі гэта падарожжа па нашай прыгожай Беларусі. Аб гэтым даведаліся вучні, якія накіраваліся ў такое незвычайнае падарожжа.

Хлопчыкам і дзяўчынкам прыйшлося шукаць адказы на сур’ёзныя і жартоўныя пытанні. Вельмі шмат вучні расказалі пра цікавыя мясціны Беларусі, гістарычныя падзеі, пра паходжанне гарадоў, вёсак, рэк, азёр.

Мерапрыемства яшчэ раз узгадала, што трэба ганарыцца сваёй Радзімай, ведаць яе гісторыю. Яно паспрыяла развіццю цікавасці да культуры і гісторыі нашай краіны.